Мінскія дынамаўцы прайгралі серыю плэй-оф маскоўскаму "Дынама"
Мінскае "Дынама" зноў не змагло выйсці ў другі раўнд плэй-оф
Мінскія дынамаўцы прайгралі серыю плэй-оф КХЛ маскоўскаму "Дынама" — 2:4. Шосты матч прайшоў у аўторак на "Мінск-Арэне". У выпадку поспеху мінчукі б зраўнялі лік, і рашаючы матч адбыўся б у Маскве.
Сэм Энас адкрыў лік ужо на 5-й хвіліне. Аднак у другім перыядзе госці яго зраўнялі, а ў трэцім выйшлі наперад. А на апошніх секундах у пустую браму мінскіх дынамаўцаў заляцела трэцяя шайба — 1:3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.