Мінскія ўлады далі дазвол на правядзенне з’езду БХД

Мінгарвыканкам даў пісьмовы дазвол ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на правядзенне Устаноўчага з’езду ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу. Першы з’езд БХД адбыўся ў гэтым жа памяшканні. Аднак пакуль кіраўніцтва МТЗ не пацвердзіла, што з’езд адбудзецца ў іх: 31 кастрычніка вялікая зала Палаца культуры занятая.

Прадстаўнікі БХД вядуць перамовы з МТЗ, лідэры партыі сцвярджаюць, што з’езд пры любым раскладзе адбудзецца ў прызначаны дзеля яго дзень і час – 31 кастрычніка, 11.00, інфармуе сайт партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі