Мінспорту і федэрацыя баскетбола стварылі "брыгаду заўзятараў" са студэнтаў

Мінспорту і федэрацыя баскетбола стварылі "брыгаду заўзятараў" са студэнтаў

Міністэрства спорту і турызму разам з федэрацыяй баскетбола вырашылі папулярызаваць гэты від спорту не вельмі традыцыйным спосабам. Яны стварылі "брыгаду заўзятараў".

Пра гэта 22 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў кіраўнік федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў, які з'яўляецца адначасова першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта і памочнікам прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.

Па словах Рыжанкова, якія перадае БелаПАН, у "брыгаду заўзятараў" увайшлі 50 чалавек. Стварыць такую групу ён дамовіўся на сустрэчы з міністрам спорту Аляксандрам Шамко. "Брыгаду заўзятараў" склалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры. Іх бяруць на міжнародныя матчы клубаў і зборных.

Рыжанкоў паведаміў, што заўзятарам прапанавалі "меры матывацыі", але ўжо відаць, што яны захапіліся гульнёй.

Кіраўнік федэрацыі баскетбола разлічвае, што наяўнасць такой брыгады дазволіць павялічыць наведвальнасць матчаў.

Фота: grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі