Мінюст лічыць, што журналістам нельга быць без адпаведнай адукацыі
У Вярхоўным судзе 18 сакавіка працягваліся слуханні ў працэсе Беларускай асацыяцыі журналістаў супраць Міністэрства юстыцыі. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, суддзя апытаў сведку і заслухаў спрэчкі бакоў. Суд працягнецца 19 сакавіка ў 10 гадзінаў. Найбольшыя спрэчкі выклікаў выпадак фрылансера Алеся Дзянісава, якога затрымалі ў лістападзе мінулага году на шклозаводзе "Нёман" падчас здымання відэасюжэту. Прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон у судзе заявіў, што Дзянісаў не можа быць жцрналістам: "Боты павінен шыць шавец. Гэтак жа і ў журналістыцы — толькі прафесійны журналіст можа займацца журналістыкай".
Намеснік старшыні Андрэй Бастунец звярнуў увагу на разыходжанні ў разуменні самога панятку "журналіст" прадстаўнікамі Мінюста і БАЖ. У прыватнасці, ён адзначыў, што прадстаўнік міністэрства карыстаецца вызначэннем гэтага панятку, узятым у "Большой Советской Энциклопедии" тых часоў, "калі друк быў партыйны, а закона "Аб СМІ" ўвогуле не было". У той жа час, беларускі закон "Аб СМІ" дае вызначэнне толькі "журналіста СМІ" — як чалавека, які збірае і рыхтуе матэрыялы для пэўнай рэдакцыі і заязаны з ёй працоўнымі адносінамі. А між тым, існуе розніца паміж паняццямі "журналіст" і "журналіст СМІ".
"Усе апошнія падзеі з удзелам журналістаў у Беларусі: не вырашаныя дагэтуль праблемы з распаўсюдам газет, ператрусы, папярэджанне БАЖ, — усё гэта не на карысць іміджу Беларусі", — зазначыла ў часе спрэчак старшыня БАЖ Жанна Літвіна.
Глядзі таксама:
У Вярхоўным судзе БАЖ судзіцца з Міністэрствам юстыцыі
Прадстаўнік БАЖу ў судзе адпрэчыў прэтэнзіі Мін'юсту
Рашэнне суда па сваёй справе БАЖ не зможа абскардзіць
Працэс "БАЖ супраць Мінюсту" працягнецца 18 сакавіка