Мінздароўя: беларусы, якія заразіліся омікронам, не былі прышчэпленыя

Мінздароўя: беларусы, якія заразіліся омікронам, не былі прышчэпленыя

Штам каранавіруса омікрон выяўлены ў мінчукоў, якім ад 20 да 46 гадоў. Ніхто з іх не быў прышчэплены ад COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Як распавядала Еўрарадыё, штам омікрон выявілі ў чатырох беларусаў. Захворванне ў іх працякае лёгка.

Адзін з захварэлых у арыенціровачныя тэрміны заражэння быў у Егіпце.

Таксама ў Мінздароўя кажуць, што адна з пацыентак перанесла каранавірусную інфекцыю ў лістападзе 2020-га — гэта значыць, цяпер яна захварэла паўторна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі