Мінздароўя дазволіла ўвоз яшчэ адной вакцыны супраць COVID
У Беларусі цяпер можна прышчапіцца супраць каранавіруснай інфекцыі трыма вакцынамі на выбар / rg.ru
Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла прымяненне ў Беларусі яшчэ адной вакцыны супраць COVID-19. Гаворка пра расійскі прэпарат "КовиВак".
Гэтая вакцына інактываваная, то бок у яе аснове – інактываваны вірус SARS-CoV-2, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя. Прэпарат уводзіцца ўнутрымышачна. Распрацаваны ён па тым жа прынцыпе, што і класічныя вакцыны ад воспы, поліяміеліту і іншых вірусаў. Акрамя таго, "КовиВак" часта пераносіцца лягчэй, чым "Спутник V".
Вакцына ўжо ёсць у Беларусі. Яна паступіла на аптэчны склад у пачатку снежня. На гэтым тыдні больш за 300 тысяч доз адправілі ў рэгіёны краіны.
Такім чынам, у цяперашні час у Беларусі ёсць магчымасць прышчапіцца супраць каранавіруснай інфэцку трыма прэпаратамі на выбар: двума расійскімі і кітайскай вакцынай кампаніі Sinopharm.
Напярэдадні кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пісала ў Twitter, што ЕС гатовы даць усходнім парнёрам, у тым ліку Беларусі, заходнія вакцыны. Праўда, якім чынам прэпарат даставяць у Мінск, пакуль незразумела. Асабліва з улікам няпростых адносін Мінска з ЕС і прыпыненага ўдзелу ў праекце Еўрасаюза "Усходняе партнёрства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.