Мінздароўя РБ апублікавала 5 фота бальнічных ложкаў без расійскіх вайскоўцаў

Фота з тг-канала Міністэрства аховы здароўя
Фота з тг-канала Міністэрства аховы здароўя

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пракаментавала інфармацыю аб перагружаных расійскімі ваеннымі бальніцах Брэсцкай вобласці. У ведамстве заявілі, што гэта фэйк і запрасілі "пацыентаў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны для праходжання любога спектра медыцынскіх абследаванняў, працэдур, хірургічных умяшанняў".

У якасці доказу міністэрства апублікавала 5 фота з пустымі ложкамі. Праўда, дзе і калі яны былі сфатаграфаваны, зразумець нельга.

Раней Генштаб Украіны заявіў аб тым, што лякарні ў Брэсцкай вобласці перагружаныя расейскімі вайскоўцамі. Украінскі бок сцвярджаў, што яны "масава хварэюць з-за нездавальняючых умоў утрымання ў намётавых мястэчках".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі