Мітрапаліт Павел гатовы прыняць беларускае грамадзянства, але не спяшаецца

"Улічваючы, што Беларусь і Расія гэта Саюзная дзяржава, сёння, напэўна, вострай неабходнасці няма прымаць грамадзянства Беларусі", — перадае БелаПАН словы кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы. Разам з тым ён заявіў, што гатовы, не адмаўляючыся ад расійскага грамадзянства, прыняць і беларускае.



Нагадаем, што згодна з артыкулам 13 закона "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях", кіраўніком рэлігійнай арганізацыі ў Беларусі можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Пакуль беларускі праваслаўны іерарх застаецца грамадзянінам Расіі.



Пры гэтым, згодна з беларускім заканадаўствам, грамадзянінам Беларусі можа стаць чалавек, які не мае грамадзянства альбо адмаўляецца ад грамадзянства іншай краіны, каб атрымаць беларускае грамадзянства.



Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі