Мітрапаліт Павел павіншаваў праваслаўных беларусаў з Нараджэннем Хрыстовым

Мітрапаліт Павел павіншаваў праваслаўных беларусаў з Нараджэннем Хрыстовым

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі на пярэдадні свята Божага нараджэння звярнуўся да праваслаўных вернікаў з пасланнем

У сваім звароце ён нагадвае, што хрысціяне павінны рабіць дабро штодня, а не прынагодна, ад выпадку да выпадку. 

"Гасподзь заклікае ўсіх нас рабіць дабро па меры нашых магчымасцяў і памятаць, што ёсць такія добрыя справы, да якіх закліканы ўсе хрысціяне. Гэта шчырае прабачэнне прычыненых нам крыўд і малітва за нашых бліжніх, сардэчнае спачуванне да людзей, якія жывуць у нястачы, і малітоўнае ўздыханне да Бога аб тых, каму мы не можам дапамагчы фізічна", — нагадвае мітрапаліт. 

Ён заклікае вернікаў прынесці Хрысту свае дары, як гэта зрабілі валхвы пры нараджэнні Богадзіцяці.

"Хрыстос нараджаецца — услаўляйце! Хрыстос з нябёсаў — сустракайце! Хрыстос на зямлі — узносьцеся!" — абвяшчае ў гэтыя светлыя дні Святая Царква. Сустрэнем жа Госпада належнымі дарамі і прынясем Яму замест золата, ладану і смірны моцную веру, натхнёную надзею, дзейную любоў", — прапануе мітрапаліт вернікам.

На Нараджэнне Хрыстова мітрапаліт Павел будзе праводзіць службы ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі