Мітынгі і танцы супраць інтэграцыі каля галоўнай ёлкі краіны
У Мінску ў суботу прайшла акцыя пратэсту супраць "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй. Спачатку пратэстоўцы спрабавалі стварыць "жывы ланцуг" ад Галоўпаштамту да цырку. Потым сабраліся на мітынг на Кастрычніцкай плошчы, шпацыравалі па горадзе: схадзілі да плошчы Незалежнасці памаліцца, пасля па Інтэрнацыянальнай дайшлі да плошчы Свабоды. Там адбыўся мітынг. Людзі скандавалі лозунгі "Незалежнасць", "Жыве Беларусь", "Свабоду!". Па словах відавочцаў і журналістаў, на акцыю выйшла каля тысячы чалавек. Сілавікі іх не чапалі.
Было прынята рашэнне сустрэцца на Кастрычніцкай плошчы ў нядзелю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.