Міжнародная федэрацыя хакею вывучыць, як беларускі спартовец лаяўся матам (18+)

Міжнародная федэрацыя хакею вывучыць, як беларускі спартовец лаяўся матам (18+)

Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы (АІПС) звярнулася са скаргай у Міжнародную федэрацыю хакея (ІІХФ), паведамляе БелаПАН. Нагодай стала нецэнзурнае выказванне беларускага хакеіста Андрэя Стася 14 траўня ў мікст-зоне пасля матчу чэмпіянату свету супраць каманды Венгрыі.

Беларуская каманда ў той раз прайграла венграм з лікам 2:5. Пасля гульні журналісты папрасілі Стася даць каментар, на што ён заявіў, быццам ужо дзесяць разоў даваў. На рэпліку "Яшчэ можна даць" спартовец адрэагаваў нецэнзурнай лаянкай.

АіПС адзначае, што атрымала скаргу ад расійскіх і беларускіх журналістаў, якія асвятляюць турнір. Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы выказала заклапочанасць, тым, што хакейная арганізацыя не адрэагавала на дзеянні, якія закранаюць правы спартыўных журналістаў.

Разам з тым, у дакуменце АІПС гаворыцца, што Стась быў вымушаны прынесці прабачэнні пасля таго, як яго паводзіны асудзілі журналісты і заўзятары. Падобныя выпадкі ў мікст-зонах і ложах прэсы, як адзначае АІПС, не адзінкавыя. Таму асацыяцыя заклікае журналістаў неадкладна звяртацца ў міжнародную ці нацыянальныя асацыяцыі СМІ пры пагрозе іх правам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі