Моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў сераду, у асобных раёнах — навальніцы

На сераду ў Беларусі зноў прагназуюць дажджы / pexels.com
На сераду ў Беларусі зноў прагназуюць дажджы / pexels.com

У сераду, 28 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы. Месцамі па паўднёвым захадзе Беларусі ўначы і зранку чакаюцца вельмі моцныя дажджы.

У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, а пры навальніцах — месцамі моцны парывісты. Парывы ветру пры навальніцах будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 цяпла. Удзень чакаецца 14-20 вышэй за нуль, месцамі паветра прагрэецца да +23.

Моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў сераду, у асобных раёнах — навальніцы
vk.com/belgidromet
Моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў сераду, у асобных раёнах — навальніцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі