Вучыцца моднаму танцу трайбл можна будзе па-беларуску

Трайбл — гэта новы танцавальны накірунак, які прыйшоў у Еўропу з Амерыкі, і робіцца ўсё больш модным у Беларусі. Гэты танец уяўляе сабой эклектычнае змешванне трох старадаўніх танцавальных стыляў: індыйскага, егіпецкага і іспанскага. “Tribe” у перакладзе з англійскай азначае “племя, род”, адпаведна, “tribal” — “племянны, які належыць якому-небудзь племені”.



Беларуская мова, на думку Дарыі Слобадавай, павінна стаць для гуртка не толькі камфортным сродкам камунікацыі, але і адным з асноўных стрыжняў для развіцця беларускага трайбла як самастойнай з’явы — нацыянальнага эклектычнага стылю танцаў. У стварэнні беларускага накірунку трайбла спадарыня Слобадава спадзяецца на дапамогу шырокага кола прафесiйных гicторыкаў, рэканструктараў і навукоўцаў.



Дарыя Слобадава — сертыфікаваны педагог і неаднаразовы прызёр шматлікіх конкурсаў па ўсходніх танцах. У траўні 2011 года яна адкрыла ў Віцебску філіял школы ўсходніх танцаў “Азаласі”, а ў сакавіку 2013 года правяла ў горадзе першы міжнародный трайбл-фестываль “Moon Sensation”, інфармуюць “Народныя навіны Віцебска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі