МПЗ прапануе легалізаваць прыбыткі некаторых "дармаедаў"
Некаторыя з жыхароў Беларусі, якія трапілі ў "дармаеды", змогуць легалізаваць сваю дзейнасць адпаведны праект указа Аляксандра Лукашэнкі рыхтуе Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ). Дакумент мае назву "Аб некаторых пытаннях рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб".
Як адзначаюць у МПЗ, на сёння заканадаўства дазваляе 18 відаў дзейнасці (аказанне паслуг), пры якіх не трэба рэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам. Пры гэтым яны плацяць адзіны падатак.
Новы дакумент пашырыць гэты пералік відаў дзейнасці. У яго ўвойдуць рамонт і аднаўленне хатняй мэблі (за выключэннем перацяжкі мэблі), зборка мэблі, наладка музычных інструментаў, распілоўка і колка дроваў, пагрузка і разгрузка грузаў. Таксама можна будзе без ліцэнзіі займацца вырабам адзення (у тым ліку галаўных убораў) і абутку з матэрыялаў заказчыка па заказах спажыўцоў, выкананне тынковачных, малярных, шкляных работаў, а таксама работаў па пакрыцці падлогі і абліцоўванні сцен, узвядзенні (рамонце) печаў і камінаў.