МТЗ будзе выпускаць камплектуючыя для расійскай ваеннай тэхнікі — BYPOL
На Мінскім трактарным заводе
Мінскі трактарны завод будзе выпускаць камплектуючыя (якія менавіта, невядома) для расійскай цяжкай ваеннай тэхнікі, якую пасля адправяць на вайну ва Украіне, паведамляе BYPOL. Па звестках Аб'яднання беларускіх сілавікоў, прадпрыемства атрымала такую прапанову ад Міністэрства абароны РФ. Яно абяцае прафінансаваць стварэнне новых цэхаў і набыццё абсталявання, для таго, каб пачаць вытворчасць неабходных кампанентаў. Па некаторых звестках, у гэтым праекце плануецца выкарыстаць не дзеючыя магутнасці, а пустуючыя складскія памяшканні прадпрыемства.
Больш за тыдзень таму МТЗ паведаміў, што збіраецца адкрываць два новыя вытворчыя цэхі. Першы з іх прызначаны для апрацоўкі дэталяў, і яго збіраюцца ўзвесці на базе аднаго з складоў. А для другога, больш буйнога, "свабодных плошчаў не хапае", і яго плануюць будаваць у індустрыяльным парку "Вялікі камень". Якраз ён будзе спецыялізавацца на вытворчасці дэталяў "для новай тэхнікі". Сярод яе тады назвалі мадэрнізаваныя трактары і новыя мадэлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.