МТЗ-РІПА, не выходзячы на поле, стаў чвэрцьфіналістам Кубка Беларусі

Каманда Юрыя Пунтуса МТЗ-РІПА, не выходзячы на поле, стала чвэрцьфіналістам Кубка Беларусі.  Справа ў тым, што сапернік мінчукоў у 1/8 фінала - жлобінскі "Камунальнік" - спыніў сваё існаванне. Таму МТЗ-РІПА прайшоў чарговы кубкавы этап "без бою" і датэрмінова. У 1/4 фінала сталічная каманда сустрэнецца з пераможцам матчу "Дынама" (Брэст) - "Гомель".

Як адзначае газета "Прессбол", футбол у Жлобіне будзе жыць. Цяпер у горадзе ствараецца новая каманда, якая не будзе мець да "камунальнікаў" ніякіх адносінаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі