МУС Украіны заявіў пра 67 зніклых вайскоўцаў унутраных войск (фота)
Сцвярджаецца, што яны былі захопленыя "экстрэмістамі".
"Іх стан здароўя і далейшы лёс пакуль невядомыя", — гаворыцца ў заяве. Міністэрства ўнутраных спраў нагадвае, што "для вызвалення сваіх калег праваахоўнікі маюць права выкарыстаць усе сродкі, прадастаўленыя ім заканадаўствам, у тым ліку — зброю", паведамляе "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, раніцай 20 лютага паўстанцы пайшлі ў атаку на пазіцыі сілавікоў у Кіеве. Былі захопленыя палонныя. Пасля дзясяткі байцоў унутраных войск самі здаліся, атрымаўшы гарантыі бяспекі. Усіх іх прыводзілі на Майдан і збіралі каля сцэны.
Фота — theinsider.ua, twitter.com/ashevch