Muse пажартавалі над супрацоўнікамі італьянскага TV
На днях музыкі з гурта Muse выдатна павесяліліся: падчас здымкаў музычнай праграмы на італьянскім тэлебачанні. Гурту належала прадставіць свой сінгл “Uprising” з новага альбома “The Resistance”. Прыехаўшы ў студыю, музыкі даведаліся, што выступаць ім прыйдзецца пад фанаграму.
Хлопцы не разгубіліся і вырашылі разыграць прадзюсераў шоў, памяняўшыся адзін з адным ролямі. Так, вакаліст Мэт Бэламі сеў за ўдарную ўстаноўку, басіст Дамінік Ховард заступіў за клавішныя, а бубнач Крыс Уолтэнсхолм узяў у рукі бас і заняў месца ля мікрафона.
Самае смешнае, што ніхто з супрацоўнікаў праграмы не заўважыў падмены, нават вядучая шоў, якая напрыканцы праграмы падышла да Крыса Уолтэнсхолма ўзяць інтэрв’ю як у лідэра гурта.
А вось сярод гледачоў такі жарт вызваў сапраўдны фурор – выкладзены ў інтэрнэт запіс праграмы стаў адным з самых папулярных ролікаў гэтага тыдня на YouTube.
Паводле www.music.com.ua
Фота: helene.ucoz.ru