Музыкаў Tor band прызналі палітвязнямі

Вокладка сінгла Tor band / Tor band
Вокладка сінгла Tor band / Tor band

Спіс палітвязняў у Беларусі павялічыўся на дзевяць чалавек, паведамляюць праваабаронцы "Вясна".

Палітвязнямі прызнаныя музыкі гурта Tor band Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач, Андрэй Ярэмчык. Сам гурт улады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", музыкі знаходзяцца пад вартай.

Уладзімір Буцькавец, Аляксандр Сумар, Дзмітрый Сцяпанаў асуджаныя за кіраўніцтва суполкамі ў сацсетках і тэлеграм-чатамі. Напрыклад, Буцькавец кіраваў суполкау "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!" у сацсетцы "Вконтакте".

Юрый Самсонаў асуджаны за данаты так званаму "экстрэмісцкаму фармаванню".

Яўгена Глушкова асудзілі па абвінавачанні ў перадачы ў ТГ-канал фатаздымкаў аэрадрома ў Зябраўцы пад Гомелем. Яго прызналі вінаватым у "здрадзе радзіме". Уладзіслаў Яцэнка асуджаны за пратэсныя графіці ў грамадскіх месцах і заклікі ў сацсетках далучацца да беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.

На сёння ў Беларусі налічваюцца 1452 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі