МВФ можа перавесці Беларусі другую частку крэдыту ў канцы чэрвеня

Міжнародны валютны фонд можа перавесці Беларусі другую частку крэдыту ў памеры каля 400 млн долараў ў канцы чэрвеня. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.
Як паведамляе ПРАЙМ-ТАСС, улады Беларусі і эксперты фонда ўзгаднілі большасць пазіцый у рамках праграмы stand-by падчас апошняй місіі МВФ і цяпер гэтая праца працягваецца. "Па сутнасці мы дамовіліся з уладамі па ўсіх асноўных пытаннях, за выключэннем ўсяго некалькіх", — сказала Калядзіна. Паводле яе слоў, беларускім уладам "спатрэбіўся час абдумаць тыя варыянты, якія ім былі прапанаваныя, і прыняць рашэнне".

У той жа час прадстаўнік МВФ у Беларусі адзначыла, што фонд не настойвае на яшчэ адной дэвальвацыі беларускага рубля, а толькі "прапануе пэўную гнуткасць ва ўстанаўленні валютнага курса". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі