МВФ прагназуе, што ў 2017 годзе беларуская эканоміка застанецца ў рэцэсіі

МВФ прагназуе, што ў 2017 годзе беларуская эканоміка застанецца ў рэцэсіі

Міжнародны валютны фонд прагназуе, што да канца 2016 года і ў 2017-м беларуская эканоміка застанецца ў рэцэсіі. Пра гэта 30 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў Пітэр Долман, кіраўнік місіі фонду, якая працавала ў нашай краіне.

Згодна з ацэнкай МВФ, валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета знізіцца на 3%, у 2017-м — на 0,5%. Эксперты лічаць, што магчымасці беларускай эканомікі моцна залежаць ад стану і перспектыў працы сектара дзяржаўных прадпрыемстваў, інфармуе БелаПАН.

Долман адзначыў, што беларускі ўрад павінен стварыць умовы для эканамічнага росту. Вельмі важна рэфармаваць сектар дзяржпрадпрыемстваў, а на гэта патрэбныя некалькі гадоў. МВФ пазітыўна ацэньвае рэформы ў беларускай эканоміцы, але лічыць неабходным іх паглыбіць і паскорыць. Для іх правядзення трэба стварыць сістэму сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, адзначыў Пітэр Долман.

Згодна з прагнозам МВФ, з 2018 года пачнецца павольнае аднаўленне эканамічнага росту, абумоўленае паступовым паляпшэннем знешніх умоў.

Таксама на прэс-канферэнцыі было заяўлена: МВФ разлічвае, што дэнамінацыя ў Беларусі пройдзе без ускладненняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі