"Мы расчараваныя": сваякі абаронцаў "Азоўсталі" правялі акцыю ў Кіеве

Сваякі абаронцаў "Азоўсталі" на акцыі 30 ліпеня​ / Суспільне
Сваякі абаронцаў "Азоўсталі" на акцыі 30 ліпеня​ / Суспільне

Сваякі абаронцаў "Азоўсталі", узятых у палон расійскімі і сепаратысцкімі войскамі ў траўні, правялі акцыю ў цэнтры Кіева.

Жонка камандзіра палка "Азоў" Дзяніса Пракапенкі Кацярына звярнулася да "усяго цывілізаванаму свету" з заклікам прызнаць Расію краінай – спонсарам тэрарызму. Гэта дазволіць пашырыць санкцыі супраць РФ.

Кацярына прызнала, што расчараваная, бо калі абаронцы "Азоўсталі" склалі зброю, ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа запэўнівалі, што іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.

"Мы разочарованы": родственники защитников "Азовстали" провели акцию в Киеве
На акцыі ў Кіеве / Суспільне

Напярэдадні на тэрыторыі так званай "ДНР" была абстраляная калонія, у якой утрымліваліся "азоўцы". Прарасійскія сілы паведамляюць пра гібель больш чым 50 украінскіх палонных. У Расіі заяўляюць, што калонію абстралялі ўкраінцы, але, хутчэй за ўсё, гэта няпраўда, і снарады запускалі альбо сепаратысты, альбо расійскія войскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі