"Мяцеж і бліцкрыг не прайшлі" — Лукашэнка ўзнагародзіў Карпянкова і Балабу

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА​
Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА​

Аляксандр Лукашэнка ў сераду прыехаў на базу АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, хоць, паводле яго слоў, "у апошнія дні адыходзячага года попыт на прэзідэнта велізарны".

"Але пры ўсіх выдатках часу я не мог не прыехаць да вас. Сёння ў страі я бачу сапраўдных патрыётаў нашай Радзімы, людзей абавязку, гонару і сумлення",цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Паводле яго слоў, "змагары", якія сядзяць за мяжой працягваюць вынаходзіць усе новыя падкопы супраць беларускай дзяржавы, таму што "мяцеж, бліцкрыг або каляровая рэвалюцыя не прайшлі".

Замест пошуку канструктыўнай альтэрнатывы, "сумленнай і адкрытай барацьбы за сімпатыі людзей" ягоныя апаненты клічуць людзей на вуліцы, лічыць Лукашэнка. Яшчэ і спрабуюць паставіць пад сумнеў легітымнасць дзяржаўных інстытутаў.

Ён падзякаваў амапаўцам і ўручыў узнагароды. Сярод узнагароджаных — прадстаўнікі МУС, Міністэрства абароны, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага памежнага камітэта, Службы бяспекі прэзідэнта.

Узнагародамі адзначаныя ў тым ліку намеснік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч, камандуючы ўнутранымі войскамі, які атрымаў асабліва шырокую вядомасць пасля разбітай дзверы ў кавяні O'Petit, Мікалай Карпянкоў і камандзір мінскага АМАП Дзмітрый Балаба. Узнагародзілі таксама камандзіраў Гарадзенскага АМАПу Віктара Краўцэвіча і Брэсцкага — Максіма Міховіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі