Мядзведзеў папрасіў Януковіча не быць анучай
Расія працягне супрацоўніцтва з Украінай, калі ўлада ў краіне будзе легітымнай і эфектыўнай.
З такой заявай выступіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Па яго словах, якія перадае lenta.ru, украінскія ўлады павінны сканцэнтравацца, каб аб іх "не выціралі ногі, як аб анучу".
Расійскі прэм'ер падкрэсліў, што ўлада павінна "абараніць людзей, абараніць праваахоўныя структуры, якія стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў і абараняюць тых жа самых людзей". Ён лічыць, што толькі ў гэтым выпадку можна развіваць паўнавартаснае эканамічнае супрацоўніцтва.
У той жа час прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы", што Расія не адмаўляецца ад фінансавай дапамогі Украіне, аднак спачатку там павінна нармалізавацца сітуацыя.