Мясніковіч: Многія выканкамы не прымаюць рашэнняў — назіраюць (відэа)
Прэм'ер-міністр Беларусі 15 траўня правёў у Лідзе нараду па рашэнні праблемаў у аграрна-прамысловым комплексе.
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што на Гродзеншчыне летась 42% сельгаспрадпрыемстваў мелі рэнтабельнасць толькі 5%. "Гэта фактычна на мяжы плацёжаздольнасці. А 32 арганізацыі ўвогуле атрымалі... абсалютныя страты", — цытуе словы прэм'ера БЕЛТА.
Мясніковіч заявіў, што неабходна кардынальна змяніць працу з кадрамі. Ён лічыць, што не ўсе чыноўнікі працуюць эфектыўна. "Мне падаецца, што многія выканкамы вобласці не прымаюць рашэнняў, а толькі назіраюць", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Прэм'ер-міністр перакананы, што неабходна пераходзіць ад куратарства да ўплыву на працу. Яшчэ адной праблемай ён назваў безгаспадарчасць.