МЗС: Беларусь выступае за неканфрантацыйны характар Усходняга партнёрства

Беларусь выступае за неканфрантацыйны характар Усходняга партнёрства з пазітыўным парадкам дня. Такім чынам пракаментаваў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык інфармацыю пра тое, што на Рыжскім саміце Усходняга партнёрства Беларусь нібыта мае намер блакаваць падпісанне выніковага дакумента (з-за наяўнасці ў дакуменце фразы пра анексію Крыма). Яе распаўсюдзіла агенцтва Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

"Праца над тэкстам дэкларацыі працягваецца. Што датычыцца пазіцыі Беларусі, то яна добра вядомая. Мы выступаем за неканфрантацыйны характар Усходняга партнёрства з пазітыўным парадкам дня, у тым ліку і для "суседзяў суседзяў", — цытуе словы Мірончыка БелаПАН.

Што для Беларусі зменіць саміт Усходняга партнёрства ў Рызе

Нагадаем, саміт Усходняга партнёрства пачнецца ў Рызе ўвечары 21 траўня і працягнецца заўтра. Паводле яго вынікаў плануецца прыняцце сумеснай дэкларацыі. Беларусь на саміце будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Ці ёсць прынцыповая розніца, хто паедзе на Рыжскі саміт ад Беларусі?

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі