МЗС Беларусі: Прынятыя ў Маскве рашэнні па АДКБ нелегітымныя

Беларусь заявіла, што рашэнні, прынятыя на маскоўскім саміце АДКБ, нелегітымныя. На паседжанні ў Маскве адсутнасць нашай краіны была праігнараваная і дакументы АДКБ былі прынятыя без яе ўдзелу. Адмова Беларусі ад удзелу ў маскоўскай сесіі АДКБ – гэта не капрыз і тым больш не жаданне разбурыць Арганізацыю, як камусьці, можа, гэта захочацца прадставіць. Так заявіў у інтэрвію БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.

Дзеянні Расіі спадар Папоў ацаніў як спробу ігнараваць не толькі прынцыповую пазіцыю дзяржавы — чальца АДКБ, але і ігнараваць асноватворнае правіла Арганізацыі — правіла кансенсусу пры прыняцці рашэнняў. Згодна з ім на практыцы гарантуецца ўлік меркавання ўсіх без выключэння чальцоў Арганізацыі ў такой важнай справе, як бяспека.

Нагадаем, што афіцыйны Мінск адмовіўся ад удзелу ў саміце АДКБ у сувязі з "малочнай вайной" паміж Расіяй і Беларуссю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі