МЗС Брытаніі: Рашэнне атруціць Скрыпаля, хутчэй за ўсё, прыняў асабіста Пуцін

МЗС Брытаніі: Рашэнне атруціць Скрыпаля, хутчэй за ўсё, прыняў асабіста Пуцін

Брытанія лічыць "вельмі верагодным", што санкцыю на атручванне экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля даў асабіста прэзідэнт Уладзімір Пуцін. З такой заявай выступіў кіраўнік брытанскага МЗС Борыс Джонсан, перадае Бі-Бі-Сі.

"Мы нічога не маем супраць рускіх. Тое, што адбылося, не прывядзе да русафобіі. Нашы прэтэнзіі — да Пуціна і да Крамля, а таксама да яго рашэння — а мы лічым вельмі верагодным, што гэта было яго рашэнне — ужыць нервова-паралітычны таксін на тэрыторыі Брытаніі, на тэрыторыі Еўропы", — заявіў кіраўнік брытанскай дыпламатыі.

Нагадаем, што расійскага перабежчыка Скрыпаля і яго дачку Юлію атруцілі ў гандлёвым цэнтры ў брытанскім Солсберы. Брытанскія спецслужбы вызначылі, што для атручвання было выкарыстана нервова-паралітычнае рэчыва "Навічок", які вырабляецца толькі ў Расіі. 

У адказ Вялікабрытанія выслала 23 расійскіх дыпламатаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі