МЗС Польшчы рэкамендуе сваім грамадзянам пакінуць Беларусь

У Польшчы чакаюць вяртання сваіх грамадзян / twitter.com/Straz_Graniczna
У Польшчы чакаюць вяртання сваіх грамадзян / twitter.com/Straz_Graniczna

МЗС Польшчы рэкамендуе сваім грамадзянам пакінуць Беларусь. У яго паведамленні адзначаецца: "У сувязі з ростам напружанасці, ваеннымі падзеямі ў рэгіёне, а таксама неаднаразовымі выпадкамі арыштаў польскіх грамадзян Міністэрства замежных спраў не рэкамендуе польскім грамадзянам здзяйсняць любыя паездкі ў Рэспубліку Беларусь".

Падкрэсліваецца, што "ў выпадку пагаршэння сітуацыі, закрыцця межаў і нечаканых сітуацый эвакуацыя можа быць абцяжараная".

Рэкамендацыя пазбягаць паездак у Беларусь польскім грамадзянам выдавалася яшчэ 26 лютага 2022-га на трэці дзень пасля пачатку вайны ва Украіне, а пакінуць РБ — 3 сакавіка, нагадвае @pozirkonline.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі