МЗС раіць беларусам не ездзіць у Каір, Луксор і па Сінайскай паўвыспе
Тым, хто адпачывае ў Егіпце, рэкамендавана не пакідаць курортных зонаў і "пазбягаць месцаў масавага скаплення людзей, дэманстрацый і акцый пратэсту".
Таксама Міністэрства замежных спраў Беларусі засцерагае ад паездак у Каір, Александрыю, Суэц, Порт-Саід і Луксор. "Гэтыя рэкамендацыі неабходна ўлічваць пры планаванні пералётаў у курортныя зоны і назад", — сказана на сайце МЗС.
Нагадаем, у ноч на 4 ліпеня армія Егіпта адхіліла Мурсі, часова прыпыніла дзеянне канстытуцыі і даручыла старшыні Канстытуцыйнага суда краіны Адлі Мансуру на пераходны перыяд выконваць абавязкі кіраўніка краіны.
Адхілены ад улады прэзідэнт з гэтым не пагадзіўся і заклікаў сваіх прыхільнікаў не дапусціць "парушэння законнасці". Пасля гэтага яго ізалявалі. З гэтага часу ў Егіпце не спыняюцца вулічныя выступленні. На вуліцах буйных гарадоў страляюць, а рух "Браты-мусульмане", да якога належыць Мурсі, заклікае да паўстання.
Фота: www.guardian.co.uk.