МЗС: Сноўдэн не прасіў палітычнага прытулку ў Беларусі
Прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных абверг паведамленні пра тое, што амерыканец прасіў у нашай краіне палітычнага прытулку.
Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", Эдвард Сноўдэн не звяртаўся да прадстаўнікоў Беларусі. Так ён пракаментаваў чуткі, быццам амерыканец транзітам адправіцца з Масквы ў Мінск.
Нагадаем, што ЗША абвясцілі ў вышук былога супрацоўніка ЦРУ за разгалошванне сакрэтных звестак. 24 чэрвеня Сноўдэн мусіў вылецець у Гавану. Аднак ён дагэтуль знаходзіцца ў транзітнай зоне аэрапорта "Шарамецьева", паведамляе крыніца ў аэрапорце.
Паводле некаторых звестак, Сноўдэн атрымаў дакументы бежанца ад уладаў Эквадора.
Фота — Reuters