На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў
![Аэрадром Ліпкі, 29 лістапада 2023-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/m001.jpg.webp?itok=duy5OkhY)
Аэрадром Ліпкі, 29 лістапада 2023-га / t.me/pressmvd/
29 лістапада на аэрадроме Ліпкі на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў. Частка сілавікоў выступала ў якасці пратэстоўцаў, яны запальвалі паходні і шыны, нападалі на міліцыянераў. У адказ міліцыя выкарыстоўвала спецсродкі і спецтэхніку.
За "тактыка-спецыяльнымі вучэннямі" назіраў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. У іх удзельнічалі супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкама, усіх раённых аддзелаў, а таксама "іншыя прадстаўнікі сілавога блока". Прэс-служба МУС адзначае, што ідзе падрыхтоўка да "выбарчай кампаніі 2024 года", міліцыянераў вучаць "рэагаваць на магчымыя пагрозы".
Падобныя вучэнні на аэрадроме Ліпкі міліцыя праводзіла і раней.
![На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/M002_1.jpg.webp?itok=Fj9V5j_o)
![На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/M003_1.jpg.webp?itok=jp7QsrPf)
![На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/M004.jpg.webp?itok=GRB8vw06)
![На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/M005.jpg.webp?itok=CubonG-j)
![На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/M006.jpg.webp?itok=jRlsDLc3)
![На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/M007.jpg.webp?itok=2XuEbV6R)
![На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/55_47.jpg.webp?itok=sJiRvQtM)
![На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/56_27.jpg.webp?itok=PpXrSSbi)
![На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/57_9.jpg.webp?itok=nXOARGUI)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.