На акцыю 2014-га паліцыя з'явілася на мосце, дзе забілі Нямцова, за секунды

У жніўні 2014 года на Вялікім маскварэцкім мосце ў цэнтры расійскай сталіцы адбылася акцыя расійскіх апазіцыянераў, якія спрабавалі вывесіць украінскі сцяг. Праваахоўнікі з'явіліся праз лічаныя секунды (гл. першае відэа). У ноч з 27 на 28 лютага 2015-га там быў застрэлены расійскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў. Як кажа яго сяброўка ўкраінка Ганна Дурыцкая (гл. другое відэа), паліцыя прыехала на месца забойства палітыка толькі праз хвілін 10.

Загадкавыя супадзенні ў забойстве Барыса Нямцова


Нагадаем, Барысу Нямцову было 55 гадоў. Ён быў адным з лідараў апазіцыйнага руху ў Расіі, удзельнічаў у вулічных акцыях, трапляў пад адміністрацыйны арышт. У 1990-я ён быў губернатарам Ніжагародскай вобласці, міністрам паліва і энергетыкі, першым віцэ-прэм'ерам, дэпутатам парламента, першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын нават называў яго сваім магчымым пераемнікам. Нямцоў удзельнічаў у "Саюзе правых сілаў", у апазіцыйным руху "Салідарнасць", з 2012-га быў сустаршынёй палітычнай партыі “Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды” (РПР-ПАРНАС). Пахаванне пройдзе 3 сакавіка ў Маскве.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі