На аўтатрасе Івацэвічы-Ружаны пенсіянерку пераехалі два аўтамабілі

Трагічны выпадак адбыўся на аўтатрасе, якая вядзе з Івацэвічаў у Ружаны. 61-гадовая жанчына чамусьці ляжала на праезжай частцы шашы. У гэты момант яе пераехаў аўтамабіль "Рэно". Кіроўца не паспеў яшчэ спыніцца, каб даведацца, што здарылася і аказаць дапамогу, як на жанчыну наехаў яшчэ адзін аўтамабіль. Яго кіроўца адразу зразумеў, у чым справа, і з'ехаў.

Кіроўцу, які ўцёк, хутка знайшлі. Высветлілася, што права кіраваць транспартнымі сродкамі ён страціў яшчэ год таму за кіраванне ў нецвярозым стане. У момант наезду мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. У яго дачыненні распачатая крымінальная справа.

З матэрыялаў справы вядома, што жанчына, якая загінула пад коламі аўтамабіля, злоўжывала алкаголем.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі