На Беларусь ідзе паўднёвы цыклон "Зісі": чакаецца мокры снег і парывісты вецер

На Беларусь ідзе паўднёвы цыклон "Зісі": чакаецца мокры снег і парывісты вецер

На Беларусь ідзе паўднёвы цыклон "Зісі", які прынясе складаныя ўмовы надвор'я. Па словах начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрыя Рабава, у нашай краіне абвясцілі штармавое папярэджанне.

У ноч на 1 сакавіка на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі — пераважна мокры снег. Зранку і днём сіноптыкі прагназуюць працяглыя ападкі: снег, мокры снег, дождж. Па паўночным захадзе чакаецца завея і снежныя заносы, па ўсёй поўначы — наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Зранку і днём прагназуюць парывісты вецер да 15-18 м/с. Уначы тэмпература будзе ад 0 да мінус 6 градусаў, у паўднёвых раёнах +1...+3. Удзень па поўначы будзе -2, а на поўдні +5.

2 сакавіка на большай частцы краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па ўсходзе — з дажджом. Уначы месцамі па паўночным усходзе будуць моцныя ападкі, слабы галалёд. У асобных раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак чакаецца ў дыяпазоне ад -3 да +4, па паўднёвым усходзе — да +6.

Потым цыклон сыдзе ў Расію. У наўай краіне ўсталюецца больш спакойнае надвор'е, якое будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты. Чакаюцца кароткачасовыя ападкі.

6 сакавіка з Міжземнага мора на поўнач пойдуць атмасферныя франты, якія прынясуць у Беларусь цяпло. Аднак таксама чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература ўдзень чакаецца плюсавая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі