На "Беларуськаліі" — аварыя: абрынулася металаканструкцыя (фота)

На "Беларуськаліі" — аварыя: абрынулася металаканструкцыя (фота)

Каля 6-й гадзіны раніцы 26 кастрычніка салігорскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра надзвычайную сітуацыю на "Беларуськаліі".

Там спыніліся першая і другая лініі канвеера фабрыкі аддзялення і драбнення на прамысловай пляцоўцы чацвёртага рудаўпраўлення.

Высветлілася, што ў 3.45 абрынуліся металаканструкцыі ў адной з галерэй. Пры гэтым разарвалася канвеерная стужка, якая падае руду ад цэха драбнення на фабрыку.

Пацярпелых пры здарэнні няма. На прадпрыемстве стварылі камісію па надзвычайнай сітуацыі. Адгрузка прадукцыі не прыпыненая.

Спецыялісты высвятляюць прычыну абрынання металаканструкцый.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі