На беларускіх дарогах будуць пужаць жывёл "воўчымі вачамі"
Беларусь выкарыстае вопыт скандынаўскіх краін, каб знізіць колькасць аварый з наездам на дзікіх жывёл у цёмны час сутак.
Як паведаміў начальнік аддзела арганізацыі дарожнага руху і дарожнай інспекцыі рэспубліканскай ДАІ Юрый Траян, на дарогах праз пэўную адлегласць паставяць слупкі, абсталяваныя спецыяльнымі адбівальнікамі, якія паварочваюць святло фар аўтамабіляў на 90 градусаў: ад дарогі — у лес.
Гэтыя прыстасаванні называюцца "воўчымі вачамі". Дзікія жывёлы, якія спрабуюць выйсці з лесу на святло, бачаць, як сцвярджаюць спецыялісты, воўчыя вочы, што павінна іх адпужваць ад аўтатрас.
Па інфармацыі Траяна, летась у ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл загінулі шэсць чалавек, 44 атрымалі раненні.
БелаПАН