На беларускім заводзе "Штадлер" масава звальняюць работнікаў

На беларускім заводзе "Штадлер" масава звальняюць работнікаў

Швейцарская кампанія Stadler Rail не плануе зачыняць свой завод у Беларусі. Пра гэта заявіў старшыня савета дырэктараў кампаніі Пітэр Шпулер, піша swissinfo.ch.

Бізнесовец прызнаў, што прадпрыемства пацярпела ад санкцый, уведзеных супраць беларускай улады. Завод у Беларусі пазбавіўся доступу да еўрапейскіх электронных кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца, напрыклад, у кандыцыянерах цягнікоў, сістэме інфармавання.

Таму "Штадлер" вымушаны перанесці частку зборачных аперацый з Беларусі ў Польшчу і Швейцарыю. Вытворчасць у Фаніпалі будзе надалей скарачацца.

Ужо цяпер з ранейшых 1700 супрацоўнікаў засталося 1150 чалавек. Але плануюцца і далейшыя значныя скарачэнні: цягам трох месяцаў кампанія мяркуе скараціць персанал прыкладна да 700-800 чалавек.


 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі