На борце Air France, які ляцеў у Парыж, знайшлі муляж бомбы
На борце Air France, які ляцеў у Парыж з Маўрыкія, знайшлі бомбу. Кенійская служба бяспекі прадухіліла спробу выбуху ў самалёце. Як паведамляе РІА "Новости", ён здзейсніў экстраную пасадку ў Кеніі пасля таго, як у прыбіральні быў знойдзены падазроны прадмет. Пасля таго, як пасажыраў эвакуявалі, пачалі працаваць спецыялісты. Яны, нібыта, адшукалі выбухоўку ў самалёце і вывезлі яе за межы аэрапорта Момбаса, у бяспечнае месца.
Спачатку паведамлялася, што меркаванага тэрарыста ўжо арыштавалі. Пасля ўлады Кеніі адрэдагавалі ранейшую інфармацыю пра здарэнне: замест "бомбы" ў ёй згадваецца "падазроны прадмет". І, нарэшце, было паведамлена, што "бомба" аказалася муляжом. Яе вырабілі з паперы, кардона і таймера.
Адзначаецца, што на борце былі 459 пасажыраў і 14 чальцоў экіпажу.
Фота: ria.ru