На Брэстчыне знайшлі дзве ўнікальныя манеты часоў Рыма (фота)

"Адна манета імператара  Антаніна  Пія (Аўгуста). А другая манета дык і наогул нечаканая: гэта манета грэчаскай чаканкі, найхутчэй горада Ніказія, III стагоддзе, манета Гардзіяна ІІІ, — распавядае Еўрарадыё спадар Папека. — Цікава, што гэты Гардзіян ІІІ веў войны на дунайскіх межах. Калі трымаеш манету ў руках, дык думаеш, а ці не ўдзельнічаў нехта адсюль родам у бітвах з гэтым імператарам Гардзіянам!"
 
Манеты ў дрэнным стане, бо ляжалі на полі і зведалі уздзеянне ўгнаенняў.
 
На фота: аверсы і рэверсы знойдзеных манет; так выглядае манета Гардзіяна ІІІ ў добрым стане.
Фота: Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі