На чацвер у Беларусі прагназуецца моцны снег, зноў будуць снежныя заносы

На чацвер у Беларусі прагназуецца моцны снег, зноў будуць снежныя заносы

На чацвер, 11 лютага, у дзённыя гадзіны на паўднёвым усходзе Беларусі прагназуецца моцны снег, завірухі (парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с), на дарогах зноў будуць снежныя заносы. Аб'яўлены "аранжавы ўзровень небяспекі". У іншых рэгіёнах краіны пройдзе невялікі снег.

Тэмпература паветра ў Мінску — ад -15 да -17 уначы, а ўдзень — 11-13 марозу, у Гомелі — ад -11 да -13 і ад -9 да -11, у Магілёве — ад -15 да -17 і ад -11 да -13, у Гродне — ад -14 да -16 і ад -11 да -13, у Віцебску — ад -16 да -18 і ад -11 да -13, у Брэсце на працягу сутак 9-11 марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі