На чэмпіянаце свету па водных лыжах беларусы занялі ўвесь п'едэстал
Сапраўдны фурор стварылі беларускія лыжнікі на чэмпіянаце свету. У фігурным катанні нашы спартсмены ўзялі ўсе медалі.
Упершыню ў спаборніцтвах увесь п’едэстал занялі прадстаўнікі адной краіны, аднаго горада і аднаго клуба.
Золата дасталася Аляксею Жарнасеку, другое месца за Германам Беляковым, бронза ў Алега Дзевятоўскага. Усе трое лыжнікаў прадстаўляюць наваполацкі водна-лыжны клуб.
Як адзначае газета “Рэспубліка”, з-за няўзгодненых дзеянняў у Беларускай федэрацыі водна-лыжнага спорту нашы атлеты на чэмпіянаце свету былі аддадзеныя самім сабе.
Яны і выступалі, і з'яўляліся трэнерамі, што, несумнеўна, адбілася на выніках. Прынамсі, можна было атрымаць яшчэ дзве-тры ўзнагароды ў іншых відах.