На Данбасе пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню

Ад 00 гадзін 15 лютага на Данбасе пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню. Адпаведны загад прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даў Узброеным сілам Украіны, Нацыянальнай гвардыі і іншым падраздзяленням. Пра гэта ён заявіў падчас трансляцыі з Генеральнага штаба ў жывым тэлеэфіры.

"Я аддаю зараз загад Узброеным сілам Украіны, Нацыянальнай гвардыі, падраздзяленням Міністэрства ўнутраных спраў, падраздзяленням Памежнай службы, падраздзяленням Службы бяспекі — спыніць агонь у 00.00 15 лютага", — перадае УНІАН словы Парашэнкі.

Нагадаем, што гэтае рашэнне было прынятае на перамовах "нармандскай чацвёркі" ў Мінску 12 лютага.

Тым часам і ўкраінскія войскі, і баевікі заяўляюць, што іншы бок спарадычна парушае рэжым спынення агню.

Фота —  Twitter Парашэнкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі