На фэсце Be2gether больш за 6 тыс. чалавек, Gogol Bordello выступалі 2 гадзіны

На мяжы Беларусі і Літвы працягваецца фэст Вe2gether. Не гледзячы на залевы, людзі прыязджалі з Беларусі і Літвы да позняга вечара, да выступлення знакамітага Gogol Bordello. Вось што паведамляе карэспандэнтка Еўрарадыё Міра Шульц:

"Па падліках на ўчорашні вечар на фестываль прыехалі больш за 6 тысяч чалавек... Gogol Bordello не паспелі на прэс-канферэнцыю. Яны прыляцелі з Амерыкі і сёння ў іх вялікі канцэрт у іншай краіне Еўропы, і яны адразу з'ехалі. Але выступалі дзве гадзіны, не гледзячы на дождж... Усе тыя, хто быў на фестывалі, усе былі каля той сцэны".

Адзначым, што субота самы насычаны дзень фестывалю. Сёння на галоўнай сцэне выступіць Ляпіс Трубяцкой, які толькі вярнуўся з гастроляў па ЗША, а на сцэне пад назвай Mix In Clubas — малады беларускі гурт The Toobes. Сярод хэдлайнераў сёння таксама тэхна-металісты CLAWINGER, TOUCH AND GO і POLARKRIES 18.

Фотарэпартаж з фэста можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі