На фільм "На другім беразе" на Гомельшчыне загналі 42 тысячы чалавек

Сябры БРСМ на праглядзе фільма "На другім беразе" ў кінатэатры Калініна ў Гомелі

Сябры БРСМ на праглядзе фільма "На другім беразе" ў кінатэатры Калініна ў Гомелі / "Флагшток"

Прапагандысцкі фільм "На другім беразе" на Гомельшчыне трапіў у тройку лідараў кінапракату. Пра гэта рэгіянальнаму тэлеканалу расказаў дырэктар КУП "Гомелькінавідэапракат" Аляксандр Лаўрыненка. Ён назваў вынік надзвычайным.

"За час пракату фільм паглядзела больш за 42 тысячы гледачоў. І сабраў выручку беспрэцэдэнтную для беларускага кінапракату — больш за 130 тысяч рублёў толькі па Гомельскай вобласці. Па наведвальнасці ён заняў трэцяе месца пасля кінакарцін "Чабурашка" і "Аватар", а па касавых зборах — пятае месца", — падсумаваў Лаўрыненка.

Праўда, дырэктар "Гомелькінавідэапракату" не ўдакладніў, што на фільм "На другім беразе" школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і работнікаў дзяржарганізацый заганялі прымусова.

Прапагандысцкая стужка распавядае пра жыццё беларусаў у Заходняй Беларусі пад польскай уладай. Яе выпусцілі сёлета адмыслова да 17 верасня — дня ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі.

Паводле звестак расійскага рэйтынгу "Кинопоиск" гэтая стужка набрала 3,1 бала з 10 магчымых (па даных 1215 ацэнак). Ён ідзе нароўні з расійскімі прапагандысцкімі стужкамі: "Сведка" (расійская версія падзей у Бучы) набраў 3 балы, "Крымскі мост. Зроблена з любоўю!» — 2,9.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі