Па Гродне ездзіў на электрасамакаце мужчына з касой
Касу ў мужчыны забралі
Па Гродне ездзіў на электрасамакаце мужчына з... касой. Ён пагражаў непаўналетнім хлопцам, міма якіх праязджаў. Распачатая крымінальная справа.
Як паведамляе гродзенская міліцыя, здарэнне адбылося яшчэ ў сярэдзіне ліпеня. Двое падлеткаў расказалі, што яны знаходзіліся каля дома, калі да іх на электрасамакаце пад'ехаў мужчына і замахнуўся касой. На шчасце, хлопцы не атрымалі цялесных пашкоджанняў.
Зламысніка ўдалося знайсці. Яго затрымалі пры падтрымцы амапаўцаў. Затрыманаму 36 гадоў. Паводле яго слоў, падлеткі перашкаджалі яму адпачываць. У выніку мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы, распачатай па артыкуле "Асабліва злоснае хуліганства". Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.