На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае і дажджлівае надвор'е

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае і дажджлівае надвор'е

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае і дажджлівае надвор'е. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрыя Рабава.

У аўторак, 6 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. уначы і зранку ў асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць слабы туман. Тэмпература ўначы чакаецца +7...+13 градусаў, удзень будзе 20-25 са знакам "плюс", па поўдні краіны — да 27 градусаў цяпла.

Серада, 7 чэрвеня, па прагнозах сіноптыкаў, будзе сама дажджлівая на гэтым тыдні. Актыўны атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе ўначы на паўднёвы захад, а ўдзень на большую частку краіны кароткачасовыя дажджы. Зранку і днём па Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцях прагназуюцца моцныя дажджы, навальніцы. Уначы будзе ад 8 градусаў цяпла па паўночным усходзе да плюс 17 па паўднёвым захадзе краіны. Удзень слупок тэрмометра пакажа +17...+24, а па паўднёвым усходзе — да 29 вышэй за нуль.

У чацвер, 8 чэрвеня, моцныя дажджы захаваюцца пераважна па паўночным усходзе краіны. Удзень у асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы будзе ў дыяпазоне 8-15 градусаў цяпла, удзень — ад 17 да 24 градусаў цяпла.

У пятніцу, 9 чэрвеня, уначы па поўначы, а днём па паўночна-заходняй частцы Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ўначы складзе +8...+15 градусаў, удзень — 16-21 са знакам "плюс". Найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе: там паветра прагрэецца да 25 градусаў.

У выходныя дні, 10-11 чэрвеня, на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя, навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ў суботу чакаецца 9-16 градусаў цяпла ўначы, а ўдзень — +18...+25. У нядзелю ўначы прагназуюць ад 8 да 15 градусаў, а ўдзень — 16-21 цяпла, па паўднёвым захадзе чакаецца да 23 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі