На Калядным турніры каманда Лукашэнкі абыграла зборную Славакіі

На Калядным турніры каманда Лукашэнкі абыграла зборную Славакіі

5 студзеня беларускія хакеісты на аматарскім XII Калядным турніры на прыз прэзідэнта Беларусі атрымалі другую перамогу. Як перадае БЕЛТА, каманда Лукашэнкі на "Чыжоўка-Арэне" выйграла ў зборнай Славакіі з лікам 4:3 (2:1, 0:2, 2:0). Паведамляецца, што Вячаслаў Лісічкін закінуў пераможную шайбу за 2 хвіліны да фінальнай сірэны.

Нагадаем, што напярэдадні беларускія хакеісты святкавалі перамогу над зборнай Швейцарыі 9:7.

У іншым паядынку групы А хакеісты Швейцарыі абыгралі каманду Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — 9:6. Становішча камандаў пасля двух тураў: Беларусь — 4 ачкі, Славакія — 2 ачкі, Швейцарыя — 2 ачкі, ААЭ — 0. 6 студзеня каманда Славакіі сустрэнецца са швейцарцамі (пачатак а 14-й), а беларусы згуляюць з хакеістамі ААЭ (пачатак а 19-й).

У квартэце В сёння Фінляндыя выйграла ў Швецыі з лікам 10:1, а Нямеччына і Расія згулялі ўнічыю — 2:2. Становішча камандаў у групе: Фінляндыя — 4 ачкі, Швецыя — 2, Нямеччына — 1, Расія — 1. Заўтра зборная Нямеччыны сустрэнецца са шведамі (14.00), фіны згуляюць з расіянамі (19.00).

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі