На Кобрыншчыне затрымалі ўкраінскіх школьнікаў са скутэрамі

У Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці затрымалі двух украінскіх школьнікаў, якія нелегальна пераехалі мяжу на скутэрах. Аперацыю ў лесе каля вёскі Оса праводзіў участковы міліцыянт, які паклікаў на дапамогу вайскоўцаў. Вучняў 11 класа, жыхароў Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці перадалі пінскім памежнікам. Высветлілася, што скутэры, якія каштуюць каля 2,5 мільёнаў рублёў, хлопцы прыгналі з Украіны на замову.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі