На Магілёўшчыне 20-гадовую дзяўчыну асудзілі за секс са школьнікам

На Магілёўшчыне 20-гадовую дзяўчыну асудзілі за секс са школьнікам

На Магілёўшчыне 20-гадовую дзяўчыну асудзілі за секс са школьнікам. За блізасць з 15-гадовым падлеткам ёй абмежавалі волю і прызначылі штраф, паведамляе horki.info.

Жыхарка Горак пазнаёмілася ў інтэрнэце з маладым чалавекам і неўзабаве пераехала да яго ў адну з вёсак непадалёк ад горада. А ўжо ў вёсцы, дзе дзяўчына жыла са сваім закаханым, сустрэла і мясцовага 15-гадовага школьніка, які заходзіў у госці. Такія сустрэчы перараслі ў рамантычныя адносіны. У хуткім часе хлопец, з якім яна жыла, даведаўся пра гэта і выставіў дзяўчыну на вуліцу.

Дзяўчына пачала жыць з 15-гадовым школьнікам, яго маці і сястрой. Але ўсяго праз два дні пасля пераезду маці падлетка з’ехала на лячэнне ў Магілёў. Тады ў 20-гадовай дзяўчыны і 15-гадовага школьніка здарыўся першы інтым. Хоць яны і дамовіліся трымаць усё ў сакрэце, хлопец не вытрымаў і пахваліўся перад аднакласнікамі сваім інтымным вопытам.

У выніку пра гэта спачатку даведаліся ў школе, а потым і ў міліцыі. Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 168 КК Беларусі — за “палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту”. Суд прызнаў дзяўчыну вінаватай, прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе 1,5 гадоў абмежавання волі, а таксам штраф памерам 765 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі